Украінская служба Радыё Свабода зьняла дакумэнтальны праект «Чарнобыль. Зона. 21 стагодзьдзе». У ім можна ўбачыць унікальныя кадры пажару ў чарнобыльскай зоне, літаральна «знутры», вачыма відавочцаў.
Гэта адбылося ў красавіку 1996 году. У той час згарэла вёска Тоўсты Лес, жыхары якой былі выселеныя пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе. Сьведкамі пажару былі былыя жыхары вёскі, якія раз на год, у дні памінаньня, наведвалі свае закінутыя дамы і могілкі, дзе пахаваныя іх сваякі.
Сярод іншага, згарэў драўляны храм, пабудаваны ў 1760 годзе. Ліна Кастэнка, украінская паэтка і журналістка, якой сёлета споўнілася 90 гадоў, заклікала чыноўнікаў і палітыкаў захаваць гэтую царкву і неаднаразова ўдзельнічала ў навуковых экспэдыцыях, якія ратавалі помнікі культуры чарнобыльскай зоны.
Журналісты Радыё Свабода адшукалі людзей, якія калісьці жылі ў вёсцы Тоўсты лес, а таксама паразмаўлялі з удзельнікамі экспэдыцый на Чарнобыльскае Палесьсе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці шмат вы ведаеце пра Чарнобыль? ТЭСТ