Узровень даверу расейцаў да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна ў сакавіку зьнізіўся да мінімуму за 14 гадоў, паказала апытаньне Ўсерасейскага цэнтру вывучэньня грамадзкай думкі.
У гэтым даследаваньні УЦВГД задаваў «адкрытае» пытаньне («Калі казаць пра палітыкаў, каму Вы давяраеце?»). Рэспандэнты павінны былі самі назваць імя палітыка без падказкі сацыёлягаў. Пра давер Пуціну заявілі 28,3 адсотка ўдзельнікаў апытаньня. Такога нізкага паказчыка не было за ўсю гісторыю назіраньняў.
Паводле такой мэтодыкі цэнтар вывучаў давер палітыкам 13 гадоў. У траўні 2019 году, калі ўзровень даверу Пуціну па ёй зьнізіўся да гістарычна нізкіх на той момант 30,5 адсотка, УЦВГД зьмяніў мэтодыку і пачаў задаваць «закрытае» пытаньне — пра тое, ці давярае рэспандэнт канкрэтна Уладзіміру Пуціну, ці не.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі зьмянілі мэтодыку апытаньня пра давер да Пуціна пасьля рэкордна нізкіх вынікаўПік даверу Пуціну паводле апытаньня, якое праводзілася з закрытым пытаньнем, назіраўся 26 студзеня 2020 году — 73,9 адсотка. Аднак у гэтай фармулёўцы давер таксама зьніжаецца, 22 сакавіка ўзровень ўпаў да самага нізкага значэньня — 67 адсоткаў, — адзначае часопіс Forbes.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэйтынг Пуціна падае і паводле новай мэтодыкі апытаньня