Настаўніца расейскай мовы і літаратуры Ганна Севярынец зьвярнулася да Міністэрства адукацыі з просьбай атэставаць вучняў, якія ў чацьвёртай чвэрці навучаюцца дома.
Адкрыты ліст падпісалі больш за два дзясяткі настаўнікаў з розных гарадоў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Настаўнікі просяць Міністэрства адукацыі атэставаць вучняў, якія надалей вучацца дома. Адкрыты лістУ адказе на старонцы Міністэрства адукацыі ў Фэйсбуку іранічна ацэньваецца праца неназваных буйных недзяржаўных парталаў, якія, на дамку аўтараў допісу, пераконвалі насельніцтва ў тым, што беларуская школа «ня можа працаваць аддалена, што «настаўнікі не ведаюць кампутара», «нічога не рабілася для распрацоўкі праграмнага комплексу», «настаўнікі ў паніцы», «разгубленыя» і інш.
«Аднак з ліста Ганны Севярынец можна даведацца, што настаўнікі справіліся з дыстанцыйнай формай і нават „максымальна эфэктыўна наладзілі навучальны працэс“. СМІ элегантна пераабуліся ў скачку», — гаворыцца ў допісе.
Далей аўтары адказу міністэрства ў такім жа духу працягнулі зварот і абвінавацілі «апазыцыйныя» СМІ, што тыя рэгулярна паведамляюць пра загружанасьць настаўнікаў нехарактэрнай працай і бюракратыяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вельмі шмат пытаньняў з гэтым». Міністэрства адукацыі пра атэстацыю школьнікаў, якія засталіся дома«Аднак на прыкладзе Ганны Севярынец чытач можа ўбачыць, што шараговы настаўнік мае масу вольнага часу для раздачы інтэрвію, напісаньня блогаў, складаньня адкрытых лістоў, вядзеньня сацсетак і іншых формаў вольнага часу».
У заключэньне допісу гаворыцца, што прыклад Ганны Севярынец, якую не пазбаўляюць працы і даюць вольна выказвацца і крытыкаваць уладу «дэманструе гуманізм беларускай сыстэмы ўладных адносін, а не яе «нечалавечнасьці».
Што да сутнасьці просьбы адкрытага ліста Ганны Севярынец, то міністэрства паведаміла, што канкрэтныя захады для арганізацыі навучальнага працэсу «праводзяцца ў рэчышчы раней выпрацаваных, ухваленых і публічна агучаных Прэзыдэнтам рашэньняў».