Каранавірус, Ленін і пратэсты з захаваньнем дыстанцыі. 15 фотаімгненьняў тыдня

Жанчына з савецкім сьцягам на Плошчы Незалежнасьці ў Менску адзначае 150-годзьдзе Леніна 22 красавіка. (Reuters/Vasily Fedosenko)

Чалавек едзе на ровары каля ТЭЦ у Обілічы, Косава. (epa-EFE/Valdrin Xhema)

Афганец глядзіць на сваё адлюстраваньне ў гандлёвых кварталах Кабулу, 23 красавіка. (Reuters/Mohammad Ismail) 

Члены Расейскай камуністычнай партыі ідуць са сьцягамі ў маўзалей Леніна на Краснай плошчы ў Маскве адзначыць яго 150-ю гадавіну 22 красавіка. (epa-EFE/Yuri Kochetkov)

Заход сонца на харвацкім востраве Малы Лошынь у Адрыятычным моры. (epa-EFE/Dominik Bath)

Дрэнажны канал, завалены поліэтыленавымі пакетамі, у Карачы, Пакістан, на Дзень зямлі, 22 красавіка 2020. (Reuters/Akhtar Soomro)

Зоркі ў начным небе падчас мэтэорнага патоку Лірыды над руінамі царквы Сьвятой Тройцы ў Ленінградзкай вобласьці, 22 красавіка. (Reuters/Anton Vaganov)

Жанчына ў бурцы зь дзіцем чакае бясплатнай раздачы пшаніцы Афганскім урадавым дапамаговым камітэтам падчас локдаўну з прычыны каранавірусу, Кабул, 21 красавіка. (AFP/Wakil Kohsar)

Падстрыганьне кіпцюроў сабаку ў адмысловым салёне, які зноў пачаў сваю працу пасьля аслабленьня карантыну ў Празе. (Reuters/David W Cerny)

Сутычкі спэцназу з удзельнікамі мітынгу пратэсту супраць пандэмічных абмежаваньняў у Паўночнай Асэтыі, Уладзікаўказ. (TASS/Olga Smolskaya)

На аўтобусным прыпынку ў Браціславе, Славаччына. (AFP/Vladimir Simicek) 

Працэдура дэзынфэкцыі ў Пэшавары, Пакістан, 20 красавіка. (epa-EFE/Arshad Arbab)

Падзёншчыкі ў чарзе па бясплатную пшаніцу, раздаваную афганскімі бізнэсоўцамі напярэдадні пачатку Рамазану, Кабул, 20 красавіка. (AP/Rahmat Gul)

Удзельнікі дэманстрацыі “Чорны сьцяг” супраць ізраільскага прэм’ера Біньяміна Нэтаньягу трымаюць належную дыстанцыю, плошча Рабіна ў Тэль-Авіве, 19 красавіка. (AFP/Jack Guez)
 

На вуліцах Прагі. (AFP/Michal Cizek)