15 — 22 красавіка на пляцоўцы «Куфар» прайшоў дабрачынны аўкцыён «Дзякуй», на які выставілі свае работы больш за 100 сучасных беларускіх мастакоў. Атрыманыя сродкі будуць адрасна накіраваныя ў дапамогу мэдыкам, піша Tut.by.
Агуам назьбіралася больш за 100 лотаў: жывапіс, акварэль, графіка, скульптура, фатаграфія, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Цэны стартавалі ад 10 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія мастакі арганізуюць інтэрнэт-аўкцыён у падтрымку хворых з каранавірусам і іх лекараўСамым дарагім лотам стала «Мадам Банжур» Руслана Вашкевіча: праца прададзеная за 2 500 рублёў. Будучы ўладальнік атрымае карціну пасьля таго, як пералічыць выніковую суму на рахунак дабрачыннай кампаніі. Гэта можа быць любы праект дапамогі мэдыкам або мэдустанове на плятформе MolaMola.
Сума дапамогі, якую змогуць атрымаць беларускія лекары па выніках дабрачыннага аўкцыёну, перавысіць 37 тысяч рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зьберагчы тых, хто ў групе рызыкі». Нобэлеўская ляўрэатка падтрымала валянтэраў, якія дапамагаюць 78 пажылымЗа гэтыя грошы будуць набытыя або вырабленыя сродкі індывідуальнай абароны (маскі, акуляры, рэсьпіратары, халаты, плашчы, камбінэзоны), абсталяваньне (у тым ліку пульсаксымэтры і канцэнтратары кіслароду), а таксама арганізаванае харчаваньне для работнікаў мэдустановаў і станцый хуткай дапамогі.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ