У Вялікай Брытаніі група Оксфардзкага ўнівэрсытэту пачала на добраахвотніках клінічныя выпрабаваньні вакцыны ад каранавірусу. У іх возьмуць удзел больш за тысячу чалавек з розных гарадоў краіны.
Двум зь іх ужо зрабілі іньекцыі. У адным з шпрыцаў была экспэрымэнтальная вакцына. У другім – вакцына ад мэнінгіту. Галоўная мэта навукоўцаў – сабраць інфармацыю пра бясьпеку прэпарату і паспрабаваць забясьпечыць імунітэт ад COVID-19.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цяпер зрабіў вірус для чалавека». Кансьпіралёгія супраць Біла ГейтсаВакцына створана на аснове вірусу шымпанзэ з даданьнем часткі генэтычнага коду каранавірусу новага тыпу. Дасьледнікі лічаць, што вынікі тэстаў стануць вядомыя на працягу паўгода.
Пошукам вакцыны ад COVID-19 займаюцца дзясяткі лябараторый па ўсім сьвеце. На днях пра пачатак тэставаньня на добраахвотніках заявіла Нямеччына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нямеччына пачынае тэставаць вакцыны ад COVID-19 на добраахвотнікахПаводле Сусьветнай арганізацыі здароўя, у сьвеце цяпер распрацоўваецца 70 вакцын. Аб першых выпрабаваньнях прэпаратаў на людзях ужо заяўлялі ЗША і Кітай.