Ва ўмовах сусьветнай пандэміі на ўладах Беларусі ляжыць абавязак неадкладна распачаць дзеяньні для папярэджаньня пашырэньня каранавірусу сярод катэгорый, найбольш схільных да небясьпекі заражэньня. У гэтым пераліку і зьняволеныя, адзначае праваабарончы цэнтар «Вясна».
Зьвесткі аб распаўсюдзе рэсьпіраторных захворваньняў, а таксама вірусу COVID-19 сярод людзей, якія адбываюць адміністрацыйны арышт, сьведчаць, што прафіляктычных захадаў відавочна бракуе, пішуць праваабаронцы. Большая частка арыштаваных (а гэта звыш 70 000 чалавек на год) адносяцца да ўразьлівых групаў насельніцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Эпідэмія каранавірусу можа ператварыць месцы пазбаўленьня волі ў брацкія магілы», — заява АГПЗ улікам працяглага інкубацыйнага пэрыяду каранавірусу, а таксама адсутнасьці надзейных спосабаў яго дыягностыкі ў тых, хто паступае ў месцы ізаляцыі, гэтыя месцы стануць асяродкамі распаўсюду хваробы. Адначасова пад пагрозай заражэньня апынаюцца супрацоўнікі ізалятараў і іх сем’і, а таксама родныя людзей, якія адбылі тэрмін арышту, пішуць праваабаронцы.
Адміністрацыйныя правапарушэньні і асобы, якія іх учынілі, паводле азначэньня не нясуць грамадзкай небясьпекі. Санкцыі артыкулаў Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях зьмяшчаюць альтэрнатывы арышту. Іншымі словамі, адміністрацыйны арышт ва ўмовах пандэміі парушае канстытуцыйнае права на жыцьцё і ахову здароўя, перакананыя аўтары звароту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС Беларусі: сярод зьняволеных няма хворых на COVID-19Праваабарончы цэнтр «Вясна» заклікае беларускія ўлады адмовіцца на пэрыяд абвешчанай пандэміі ад ужываньня адміністрацыйнага затрыманьня на тэрмін звыш 3-х гадзін і адміністрацыйнага арышту. У прыватнасьці, праваабаронцы заклікаюць вызваліць актывістаў экалягічнага пратэсту ў Берасьці — Аляксандра Кабанава, Дзьмітрыя Андрасюка, Дзьмітрыя Бекалюка.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ