Завод «БелДжы», які вырабляе машыны маркі Geely ў Барысаўскім раёне, прыпыніў вытворчасьць у шэрагу цэхаў да 12 траўня, піша Tut.by.
На заводзе расказалі, што гэта зьвязана з двума фактарамі:
- праз карантын у Расеі тамтэйшыя дылеры прыпынілі продажы, «апошні аўтавоз зьехаў прыблізна тыдзень таму», а працаваць «на склад» неэфэктыўна;
- пастаўкі кампанэнтаў з Кітаю ідуць «нерытмічна», бо там ня ўсе заводы адышлі ад наступстваў эпідэміі каранавірусу.
У аўтасалёне «Лакшэры мотарс плюс» жа расказалі, што дэфіцыту з большасьцю мадэляў машынаў няма, хіба на мадэль Coolray склалася чарга з паўтысячы ахвочых.
Tut.by сьцьвярджае, што цяпер абмяркоўваецца новае павышэньне цэнаў на машыны «Джылі» ў сувязі з тым, што завод купляе кампанэнты за валюту, а беларускі рубель слабне. Апошні раз цэны падымалі ў пачатку красавіка на 5–6,8%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У 2019 годзе аўтамабільныя салёны Беларусі прадалі 64,5 тысячы аўто. Якія маркі найбольш папулярныя