Распачаты збор сродкаў для правядзеньня 26 красавіка дабрачыннага онлайн рок-фэстывалю «COVID-19».
Свой удзел ужо пацьвердзілі беларускія гурты Relikt, Znich&Rutvica, Dymna Lotva, Aquamorta, Evthanazia ды іншыя.
Сродкі, сабраныя падчас акцыі, пойдуць на набыцьцё ахоўных сродкаў для супрацоўнікаў хуткай дапамогі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кампанія ByCovid19 запускае службу псыхалягічнай падтрымкі мэдыкаў«Недахоп сродкаў засьцярогі для супрацоўнікаў мэдычных установаў і трагічная падзея ў Чарнобылі падштурхнулі нас зрабіць дабрачынны канцэрт. Музыкі мэтал-руху Беларусі аб’ядналіся дзеля онлайн-фэстывалю ў падтрымку мэдыкаў, а таксама ў памяць ахвяраў Чарнобылю. На сцэне выступяць найлепшыя калектывы краіны. Нам важна нагадаць, што галоўнае на зямлі — гэта жыцьцё чалавека», — адзначаюць ініцыятары імпрэзы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не страляйце мэдыкам у сьпіну