Сусьветная арганізацыя аховы здароўя заявіла, што пандэмія каранавірусу далёкая ад заканчэньня, нягледзячы на тое, што ў шэрагу краін колькасьць заражэньняў ідзе на спад.
«Нам трэба будзе прайсьці доўгі шлях. Гэты вірус будзе з намі яшчэ доўга», — цытуе ВВС кіраўніка арганізацыі Тэдраса Гебрэесуса.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суседзі Беларусі падоўжылі забарону на ўезд у сувязі з пандэміяйПаводле яго, калі у краінах Заходняй Эўропы сытуацыя пакрысе стабілізуецца, трывожны рост колькасьці інфікаваных назіраецца ва ўсходняй частцы кантынэнту, а таксама ў Афрыцы, Цэнтральнай і Паўднёвай Амэрыцы.
«Грамадзяне краін, дзе дзейнічаюць карантынныя захады, адчуваюць зразумелае раздражненьне ад таго, што ўжо некалькі тыдняў не пакідаюць свае дамы. Але сьвет ужо ня будзе ранейшым», — сказаў Гебрэесус.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Статыстыка COVID-19: найбольш у Эўропе хварэюць у Люксэмбургу, паміраюць — у Бэльгіі. А дзе Беларусь?Вірус па-ранейшаму вельмі небясьпечны і, паводле ацэнак Сусьветнай арганізацыі здароўя, рызыкуе значная частка насельніцтва на ўсёй плянэце. Новая ўспышка захворваньня можа пачацца ў любы момант.
Паводле дадзеных на 23 красавіка, каранавірусам заразіліся больш за 2,6 мільёна жыхароў ў розных краінах, вірус забраў жыцьці 183,5 тысячы чалавек.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ