Укладаньні Беларусі ў пераадоленьне наступстваў ЧАЭС за 30 гадоў — 19,2 мільярда даляраў

Чарнобыльская зона, ілюстрацыйнае фота

Укладаньні Беларусі ў пераадоленьне наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС за 1990-2020 гады складуць 19,2 мільярда даляраў. Пра гэта піша Interfax.by са спасылкай на начальніка дэпартамэнту па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС МНС Беларусі Сяргея Шпарло.​

Паводле чыноўніка, сродкі выдаткоўваюцца:

  • сацыяльную абарону;
  • мэдычнае забесьпячэньне;
  • аздараўленьне пацярпелага насельніцтва;
  • радыяцыйную абарону;
  • адраснае ўжываньне ахоўных мераў;
  • сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё пацярпелых рэгіёнаў;
  • навуковае забесьпячэньне і ўдасканаленьне інфармацыйнай працы.

Спэцыялісты падлічылі, што сумарная эканамічная шкода Беларусі ад аварыі ў 1986-2016 гадах склала 235 мільярдаў даляраў у эквіваленце.