Які стан захворваньня каранавірусам і сьмерцяў ад яго ў эўрапейскіх краінах 22 красавіка?
Дадзеныя пра гэта, узятыя з сайту worldometers.info, прыводзяцца ў наступнай табліцы.
|
Колькасьць выпадкаў захворваньня на COVID-19 на 1 млн жыхароў |
Колькасьць сьмерцяў з каранавірусам на 1 млн жыхароў |
Адсотак сьмерцяў ад колькасьці хворых |
Люксэмбур |
5780 |
125 |
2.2 |
Ісляндыя |
5210 |
29 |
0.6 |
Гішпанія |
4367 |
455 |
10.4 |
Бэльгія |
3534 |
518 |
14.7 |
Ірляндыя |
3248 |
148 |
4.6 |
Швайцарыя |
3243 |
171 |
5.3 |
Італія |
3043 |
408 |
13.4 |
Францыя |
2421 |
319 |
13.2 |
Ліхтэнштэйн |
2124 |
26 |
1.2 |
Партугалія |
2097 |
75 |
3.6 |
Галяндыя |
1992 |
229 |
11.5 |
Вялікая Брытанія |
1901 |
255 |
13.4 |
Нямеччына |
1772 |
61 |
3.4 |
Аўстрыя |
1651 |
55 |
3.3 |
Швэцыя |
1517 |
175 |
11.5 |
Данія |
1366 |
64 |
4.7 |
Нарвэгія |
1336 |
34 |
2.5 |
Эстонія |
1170 |
32 |
2.7 |
Сэрбія |
789 |
15 |
1.9 |
Фінляндыя |
724 |
25 |
3.5 |
Беларусь |
771 |
6 |
0.8 |
Чэхія |
657 |
19 |
2.9 |
Малдова |
648 |
18 |
2.8 |
Славенія |
646 |
37 |
5.7 |
Літва |
503 |
14 |
2.8 |
Румынія |
480 |
26 |
5.4 |
Харватыя |
465 |
12 |
2.6 |
Латвія |
403 |
6 |
1.5 |
Польшча |
265 |
11 |
4.2 |
Грэцыя |
230 |
12 |
5.2 |
Славаччына |
228 |
3 |
1.3 |
Вугоршчына |
224 |
23 |
10.3 |
Альбанія |
212 |
9 |
4.2 |
Украіна |
151 |
4 |
2.6 |
Баўгарыя |
146 |
7 |
4.8 |
Хто пацярпеў найбольш
Табліца паказвае пэўныя нечаканасьці. Хаця СМІ шырока паведамляюць пра хаду пандэміі ў Італіі і Гішпаніі, самы высокі ўзровень захворваньня (у пераліку на мільён чалавек) ня ў іх, а ў Люксэмбургу, Гішпанія ж на трэцім месцы.
А ў паказьніку сьмерцяў адносна колькасьці насельніцтва на першым месцы — Бэльгія. Табліца паказвае, што паміж узроўнем распаўсюду хваробы і сьмяротнасьцю ад яе ёсьць пэўныя карэляцыя, але не наўпроставая. Чым больш хворых — тым больш памерлых, агулам кажучы, гэта ня так.
З табліцы відаць, што найбольш пацярпелі да гэтага часу краіны Заходняй Эўропы, Усходняя ж пацярпела значна менш. Ці пакуль менш, ці наагул менш.
А што Беларусь?
Па ступені распаўсюду каранавірусу Беларусь месьціцца прыкладна ў сярэдзіне табліцы. Сярод краінаў, дзе хвароба пашырылася больш, чым у Беларусі, толькі дзьве ўсходнеэўрапейскія — Сэрбія і Эстонія.
Але ў сьмяротнасьці ад каранавірусу Беларусь бліжэй да канца сьпісу. Толькі ў дзьвюх краінах сьпісу — у Славаччыне і ва Ўкраіне — гэты паказьнік ніжэйшы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 58 памерлі. У Беларусі прызналі 7281 выпадак COVID-19, плюс 558 за дзеньНа чым грунтуецца статыстыка
Варта ўлічваць, што сайт worldometers.info карыстаецца афіцыйнай статыстыкай міністэрстваў аховы здароўя краінаў, дакладнасьць і верагоднасьць гэтых афіцыйных дадзеных у розных краінах розная. Але альтэрнатыўнай статыстыкі, якая давала б зьвесткі на нацыянальным узроўні, не існуе.
Трэба таксама браць пад увагу, што розныя краіны Эўропы знаходзяцца на розных стадыях эпідэміі, у розных краінах яна пачалася ў розны час. У некаторых яна — у самым разгары, у іншых назіраецца тэндэнцыя да яе затуханьня, ня выключана, што часовага.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ