Цана барэлю нафты маркі Brent на біржы ў Лёндане апусьцілася да 15,99 даляра. Апошні раз такое здаралася ў 1999 годзе.
Аналягічным чынам разьвіваецца сытуацыя і ў ЗША, дзе цана чэрвеньскіх кантрактаў на тэхаскую марку WTI толькі крыху перавысіла 10 даляраў за барэль. Напярэдадні цана на гэтую нафту ўпершыню ў гісторыі дасягнула адмоўных значэньняў — мінус 37,63 даляра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбылося з цаной на нафту і як гэта закране Беларусь. ТлумачымНа мінімальных пазыцыях і гатунак Urals, якім таргуюць расейскія кампаніі. Расейская нафта патаньнела да 8,48 даляра за барэль. У бюджэце Расейскай Фэдэрацыі на 2020 год яе кошт закладзены ў памеры 42,45 за барэль.
Краіны – экспартэры нафты дамовіліся аб зьніжэньні здабычы сыравіны дзеля ўтрыманьня цэнаў, аднак падзеньне попыту на фоне пандэміі каранавірусу пакуль гэтаму не спрыяе.