Чэрвеньскія ф’ючэрсы на нафту маркі Brent прадаюцца па 18,27 за барэль, сведчаць вынікі лёнданскай біржы ICE. Апошні раз гэты гатунак нафты апускаўся ніжэй за 19 даляраў у студзені 2002 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нафта WTI вырасла пасьля першага ў гісторыі падзеньня ніжэй за нуль, расейская Urals па-ранейшаму ў мінусеЧэрвеньскія ф’ючэрсы маркі WTI таньнеюць яшчэ істотней — да 11,79 даляра за барэль. Няпярэдадні паказьнік наогул зьнізіўся да 1 цэнта за барэль, а затым ўпершыню ў гісторыі цана стала адмоўнай — мінус 37,63 даляра. Пасьля гэтага цана ўзрасла да 1,40 даляра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сусьветны попыт на нафту зьнізіўся да ўзроўню 1995 годуАдной з прычынаў абвалу цэнаў на нафту аналітыкі называюць нізкі попыт на сыравіну на фоне пандэміі каранавірусу. Акрамя таго, немалую ролю адыгралі рознагалосьсі паміж краінамі-вытворцамі нафты. Правал перамоваў аб скарачэньні аб’ёмаў здабычы прывёў да падзення цэнаў да мінімуму за 18 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбылося з цаной на нафту і як гэта закране Беларусь. Тлумачым