Пасьля навін пра абвал нафтавых цэнаў страчвае пазыцыі беларускі рубель, моцна прывязаны ў валютным кошыку Нацыянальнага банку да рубля расейскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нафта WTI вырасла пасьля першага ў гісторыі падзеньня ніжэй за нуль, расейская Urals па-ранейшаму ў мінусеНа таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 21 красавіка даляр ЗША падаражэў больш як на 2 капейкі, да 2,4720 беларускага рубля.
Курс эўра падрос на тыя ж 2 капейкі зь лішкам, да 2,6808 рубля.
Пры гэтым расейскі рубель патаньнеў адразу амаль што на 4 капейкі і цяпер каштуе 3,2426 беларускага рубля за 100 расейскіх.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рублёвыя ўклады беларусаў скараціліся на фоне пандэміі і аслабленьня нацыянальнай валютыМаксымальнай адзнакі амэрыканская валюта дасягнула 23 сакавіка, калі вырасла адразу на 8 капеек да 2,6396 рубля. Гэта найгоршы паказьнік за ўвесь час існаваньня беларускай грашовай адзінкі.
Эўра тады дадаў 6 капеек, да 2,83 рубля.
Ад таго часу на фоне часовага росту цаны на нафту пасьля яе рэзкага абвалу курс беларускага рубля некалькі таргоў запар умацоўваўся.