Кошт нафты WTI упаў да нуля і падае ў мінус

Ілюстрацыйнае фота

Кошт травеньскіх фьючэрсаў на амэрыканскую нафту маркі WTI упаў да нуля і падае ў мінус. На 21.45 менскага часу 20 красавіка цана гэтай нафты на ф'ючарсных таргах на травень быў -$37.63.

Паводле дадзеных Bloomberg, такое падзенье зьвязана з ростам асьцярогаў, што з прычыны рэкордна нізкага ўсясьветнага попыту неўзабаве ня будзе дзе захоўваць сыравіну. Цэны паказваюць, што скарачэньне нафтаздабычы ў рамках угоды OPEC+ на 9,7 мільёна барэляў ня можа зрабіць істотнага ўзьдзеяньня на рынак, таму што цэны на нафту зноў аказаліся пад уплывам пандэміі каранавірусу, лічыць выканаўчая дырэктарка кампаніі Vanda Insights у Сынгапуры Вандана Хары.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сусьветны попыт на нафту зьнізіўся да ўзроўню 1995 году

На пачатку сакавіка краіны OPEC+ не змаглі дамовіцца наконт новага пагадненьня аб скарачэньні здабычы нафты, гэта справакавала абвал цэнаў. Кошт нафты Brent у сакавіку апускаўся ніжэй, чым $22 за барэль. Празь месяц бакам удалося дамовіцца зьнізіць здабычу нафты на 9,7 мільёна барэляў у дзень у траўні — чэрвені 2020 году. Аднак гэта не дапамагло. Цана Brent часова паднялася да $36 за барэль, але потым зноў пачала падаць.