Прэм'ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу і ягоны супернік на выбарах Бэні Ганц, прыйшлі да згоды аб сумесным фармаваньні ўраду.
Гатоўнасьць абодвух палітыкаў да супрацоўніцтва азначае выхад з палітычнага тупіка, у якім Ізраіль знаходзіўся на працягу апошняга году. Адначасова, гэта дазволіць Біньяміну Нэтаньягу, які застаўся на дзяржаўнай пасадзе, ня трапіць на лаву падсудных у сувязі з абвінавачваньнямі ў датычнасьці да карупцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лекар расказвае, як Ізраіль перажывае пандэмію каранавірусуКаб сфармаваць урад, трэба мець 61 месца ў 120-мясцовым Кнэсэце. На выбарах на частку сакавіка ніводная палітычыная сіла не атрымала патрэбнай колькасьці галасоў. Пасьля папярэдніх двух галасаваньняў — 9 красавіка і 17 верасьня 2019 году — таксама не ўдавалася сфармаваць новы урад.
У лістападзе 2019 году Нэтаньягу прадʼявілі тры крымінальныя абвінавачваньні. Паводле абвінавачваньня Нэтаньягу аказваў у 2012-2017 гадаў паслугі прадпрымальніку Шаулю Аловічу, уладальніку кантрольнага пакету інтэрнэт-правайдэра Безэк. Кошт паслугаў вымяраецца 300 мільёнамі даляраў.