На Берасьцейшчыне незаконна «рэканструявалі» вагонкай і шклопакетамі царкву XVIII ст. ФОТА

Незаконная рэканструкцыя царквы ў вёсцы Рухча Столінскага раёну

У вёсцы Рухча Столінскага раёну адбылася незаконная «рэканструкцыя» старажытнай царквы, паведаміў БелТА прадстаўнік Берасьцейскага аблвыканкаму Арцём Брухан.

Драўляная царква ў гонар Нараджэньня Багародзіцы XVIII стагодзьдзя ўнесеная ў дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў, мае там ІІ катэгорыю. У будынку, як пішуць, спалучаліся элемэнты народнага дойлідзтва і барока. Уласьнікам значыцца царкоўны прыход.

Без належнага дазволу, праекту і ўзгадненьня матэрыялаў царкву абшылі вагонкай і замянілі вокны на плястыкавыя. Брухан сьцьвярджае, шт раней у вобласьці такія выпадкі выяўлялі часьцей, але «цяпер гэта рэдкасьць».

Цяпер аблвыканкам рыхтуе матэрыялы для складаньня пратаколу аб адміністрацыйным парушэньні.

Царква да рэканструкцыі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства культуры напісала ліст у БПЦ пасьля пэтыцыі пра «маскоўскія цыбуліны» на беларускіх цэрквах
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экспэрты патрабуюць аднавіць зруйнаваны гістарычны будынак у Нясьвіжы. ФОТА