У інтэрвію стаўпецкай газэце «Прамень» галоўная доктарка цэнтральнай раённай лякарні Сьвятлана Глебка заклікала ўсіх жыхароў рэгіёну рабіць асабістыя захады для прафіляктыкі каранавіруснай інфэкцыі.
У Стоўпцах на базе раённай лякарні адкрылі шпіталь на 134 месцы. Практычна ўсе аддзяленьне раённага шпіталя перапрафілявалі для лячэньня хворых на каранавірус. Сьвятлана Глебка не прыводзіць лічбы хворых, але сытуацыю называе складанай.
«Колькасьць хворых з пнэўманіяй не зьмяншаецца. Таму прашу ад жыхароў раёну строга выконваць рэжым самаізаляцыі. На гэты час неабходна адкласьці ўсе справы, якія павядуць вас у соцыюм».
Сьвятлана Глебка просіць адмовіцца ад сяброўсіх сустрэч, пацісканьня рук, абдымкаў, выключыць усе кантакты, мыць рукі, насіць павязкі і маскі, пальчаткі ў грамадзкіх месцах, захоўваць дыстанцыю адзін ад аднаго.
«Усіх хворых пакуль ёсьць магчымасьць шпіталізаваць. Нам дапамагаюць іншыя раёны ў разьмяшчэньні хворых. Кожны павінен усьвядоміць, што ёсьць службы, у тым ліку і мэдыцынскія, якія змагаюцца з пандэміяй ушчыльную».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кандуктарка ў Стоўпцах захварэла на каранавірусЛекарка заклікала жыхароў раёну не зьбіраць інфармацыі адзін ад аднаго, на вуліцы, і не панікаваць.