47 памерлых ад пандэміі ў Беларусі, крымінальная справа за царкоўную службу ва Ўкраіне. Вынікі 19 красавіка

  • Ад каранавірусу за суткі ў Беларусі памерлі яшчэ 2 чалавекі, агулам 47 чалавек. Міністэрства аховы здароўя назвала новыя лічбы пра хворых і памерлых на каранавірус, не назваўшы агульнай колькасьці захварэлых.
  • «Мы ні ў чым не памыліліся». Лукашэнка ўпэўнены ў тактыцы барацьбы з каранавірусам
  • Лукашэнка загадаў разьмяшчаць хворых на каранавірус у абласных шпіталях, а не ў раённых
  • Крыжовы шлях з удзелам казакоў і ўсяночная ў Менску. Фотарэпартаж
  • Праваслаўныя вернікі сьвяткуюць Вялікдзень у Віцебску. Фотарэпартаж
  • За 6 дзён колькасьць пнэўманій ва Ўшацкім раёне вырасла больш чым на 50%
  • Украінская паліцыя распачала крымінальную вытворчасьць у сувязі з невыкананьнем карантыну ў Сьвятагорскай Сьвята-Усьпенскай лаўры ў Данецкай вобласьці — там на Велікодную службу сабралася больш за трыста чалавек.
  • Заўзятары ў ахоўных строях, асобныя прэс-канфэрэнцыі трэнэраў. У межах чэмпіянату Беларусі па футболе ў Віцебску прайшоў футбольны матч паміж мясцовай камандай «Віцебск» і берасьцейскім «Дынама»
  • Міністар аховы здароўя Ўкраіны Максім Сьцяпанаў назваў наведваньні храмаў падчас Вербніцы 12 красавіка адной з прычын росту захворваньня COVID-19 у краіне
  • У Расеі — 6060 новых выпадкаў захворваньня на COVID-19
  • У ноч з 18 на 19 красавіка адбыўся віртуальны канцэрт у падтрымку лекараў, якія змагаюцца з каранавірусам. У ім узялі ўдзел Білі Айліш, Пол Макартні, Элтан Джон, Лэдзі Гага, Тэйлар Сьвіфт, Стыві Ўандэр, The Killers і іншыя вядомыя артысты