Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра рашэньне аднавіць заняткі ў беларускіх школах, нягледзячы на эпідэмію каранавіруснай інфэкцыі.
Саўка:
Мы не баімся вірусных атак.
Пайдзём у школу, і пусьць здохне ўраг.
Разам:
Цяпер у школе ты.
Ўо-уо, цяпер у школе ты.
Грышка:
Ва ўсіх суседзяў жорсткі карантын.
Саўка:
Ваш каранцін — эта ўсё панты!
Разам:
Цяпер у школе ты.
Ўо-уо, цяпер у школе ты.
Грышка:
Ці разумееш небясьпекі ступень?
Саўка:
Ідзі вучыся, што стаіш, як пень?!
Разам:
Цяпер у школе ты.
Ўо-уо, цяпер у школе ты.
Грышка:
Мы так усю краіну заразім!
Саўка:
Пляваць на эта! У школу ідзі!!!