Заўзятары ў ахоўных касьцюмах, асобныя прэс-канфэрэнцыі трэнэраў. Як праходзіць чэмпіянат Беларусі па футболе
На ўваходзе на стадыён можна апрацаваць рукі антысэптыкам.
Трыбуны зь нешматлікімі заўзятарамі зь Берасьця.
Выхад камандаў на поле.
Чальцы віцебскай каманды падчас выхаду на поле апранулі майкі са словамі ўдзячнасьці мэдыкам. Абаронца ФК «Віцебск» Чалаў Данііл.
Паўабаронца ФК «Віцебск» Вандэрсан Мэло.
Гучыць гімн Рэспублікі Беларусь.
На трыбунах падчас матчу прыблізна 200 чалавек.
Дастаткова халодна, некаторыя заўзятары прыйшлі з коўдрамі ці подсьцілкамі для сядзеньняў.
На стадыёне з мэгафону нагадваюць пра эпідэміялягічную сытуацыю, рассаджвацца прапануюць у шахматным парадку з захаваньнем дыстанцыі ня менш як 2 мэтры.
Заўзятары ўсіх катэгорый: кампаніі, дзяўчаты, сямейныя пары, дзеці.
Падтрымаць сваю каманду прыходзяць сем'ямі.
Старэйшае пакаленьне ў зоне рызыкі, але здароўе ўнукаў у прыярытэце.
Атака па варотах «Дынама-Берасьце».
Брамнік «Дынама-Берасьце» Павал Паўлючэнка адбівае ўдар па варотах.
І яшчэ раз.
Чырвоная картка камандзе «Дынама-Берасьце», Віцебская каманда ў большасці.
Штрафны па варотах «Дынама-Берасьце».
Віцебскія заўзятары актыўна падтрымліваюць сваю каманду.
Большасьць заўзятараў бяз масак.
Прабіта пэнальці па варотах «Дынама-Берасьце». Гол!
Імгненны выбух эмоцыяў віцебскіх заўзятараў. Гол!
Заўзятары берасьцейскай каманды пасьля заканчэньня матчу.