Літаратары на карантыне: Вальжына Морт і «песьня для зубра»

Вальжына Морт

Вальжына Морт чытае свой новы твор: «Песьня для дзявочага голасу і зубра».

Гэта другая чытанка ў літаратурным онлайн-праекце Свабоды, які мы анансавалі на мінулым тыдні. Праект, які ў анонсе называецца «Літаратура на карантыне», зьлёгку мадыфікаваў сваю назву на «Літаратары на карантыне».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Свабода запрашае да ўдзелу ў праекце «Літаратура на карантыне»

На працягу бліжэйшых месяцаў, тры разы на тыдзень — у чацьвяргі, суботы і аўторкі — будзем прэзэнтаваць вам відэа- або аўдыёчытаньні ў выкананьні вядомых беларускіх аўтараў — паэтаў, празаікаў, эсэістаў, перакладчыкаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літаратары на карантыне: Альгерд Бахарэвіч і «апошняя кніга»

Заставайцеся дома і са Свабодай, слухайце і глядзіце разам з намі запісы літаратараў на карантыне.