У Расеі асудзілі нацыяналістаў за «спробу далучэньня вобласьці да Эўразьвязу»

Ваенны суд у Калінінградзе вынес прысуды меркаваным удзельнікам рэгіянальнай манархісцкай арганізацыі «Балтыйскі авангард рускага супраціву» (БАРС).

Двух зь іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў экстрэмісцкай супольнасьці. Па вэрсіі сьледзтва, удзельнікі арганізацыі зьбіраліся захапіць уладу ў рэгіёне і далучыць Калінінградзкую вобласьць да Эўразьвязу.

Лідэра арганізацыі Аляксандра Аршулевіча прысудзілі да васьмі гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму, іншых двух чальцоў — да шасьці гадоў турмы і трох гадоў калёніі-пасяленьня і вызвалілі ў зале суда з улікам тэрміну, адбытага ў СІЗА.

Па вэрсіі сьледзтва, страйкбольны трэніроўкі, якія праводзілі абвінавачаныя, у ФСБ палічылі «адпрацоўкай захопу ўлады» з мэтай далучыць рэгіён да ЭЗ.

Усе падазраваныя сваю віну адмаўляюць і лічаць справу сфабрыкаванай.