Як паведаміў на брыфінгу 17 красавіка міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік, на ўчорашні дзень, 16 красавіка, у Беларусі было пацьверджана агулам 419 выпадкаў заражэньня каранавірусам мэдыкаў.
Цяпер праводзіцца аналіз апошніх зьвестак, лічбы заражаных на сёньня невядомая, растлумачыў міністар.
Агулам у краіне на 16 красавіка 419 мэдыкаў заразіліся новым каранавірусам.
На «хуткай дапамозе» ў Менску 90 выпадкаў, зь іх выязны склад — 23, астатнія — апарат кіраваньня і гаспадарчы пэрсанал. Цяжкіх выпадкаў няма.
У Асіповічах пацьвердзілі 12 выпадкаў заражэньня каранавірусам сярод мэдыцынскіх работнікаў (вірус завёз адзін з мэдыкаў, які езьдзіў за межы гораду). Усе ня ў цяжкім стане. Усяго ў Асіповічах 32 выпадкі заражэньня COVID-19.
У Менску сьмяротных выпадкаў сярод мэдыкаў ня выявілі, у Віцебску «праводзіцца расьсьледаваньне» і «канчатковага дыягназу няма».
«Выпадак з „хуткай дапамогай“ — гэтая сытуацыя не зьвязаная з каранавіруснай інфэкцыяй», — дадаў Каранік, не ўдакладніўшы, які выпадак мае на ўвазе.
Міністар адзначыў, што заражэньні апарату кіраваньня могуць быць зьвязаныя з тым, што «мы аддаём перавагу многія пытаньні зьбірацца абмяркоўваць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 42 памерлі. У Беларусі прызналі 4779 выпадкаў COVID-19, плюс 575 за дзень ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Двух «самаізаляваных» аштрафавалі, 419 мэдыкаў заразіліся. Міністар здароўя расказаў пра каранавірус у Беларусі. ВІДЭА
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ
Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю