У Вялікай Брытаніі агульнанацыянальны карантын, уведзены раней з прычыны пандэміі каранавірусу, вырашылі падоўжыць яшчэ на тры тыдні.
Міністар аховы здароўя Мэт Гэнкак ня выключыў, што, калі абмежаваньні зьняць занадта рана, то гэта можа прывесьці да рэзкага пагаршэньня сытуацыі. Кіраўнік замежнапалітычнага ведамства краіны Дамінік Рааб заявіў, што паслабленьне захадаў нанясе шкоду як здароўю грамадзян, так і нацыянальнай эканоміцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Літве паслабляюць карантын. Што гэта значыцьУсяго з пачатку эпідэміі ў Брытаніі выявілі больш за 103 тысячы выпадкаў заражэньня каранавірусам, памерлі звыш 13 тысяч чалавек.
Сярод інфікаваных COVID-19 і брытанскі прэм’ер Борыс Джонсан, які ў сувязі з хваробай часова перадаў прэмʼерскія паўнамоцтвы міністру Раабу. Джонсан некалькі дзён правёў у лёнданскай лякарні Сьвятога Тамаша, адкуль быў выпісаны ў канцы мінулага тыдня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крамы, кнігарні, музэі. У Нямеччыне істотна паслабляюць карантынАб паслабленьні захадаў ізаляцыі, уведзеных праз каранавірус, да гэтага часу абвясьцілі некалькі краінаў Эўропы, у тым ліку Аўстрыя, Данія, Нямеччына. Але ўлады ў гэтых краінах падкрэсьліваюць, што аб адмене большасьці абмежаваньняў гаворка пакуль не ідзе.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ