Міжнародны зьвяз канькабежцаў (ISU) у выніку онлайн-канфэрэнцыі скасаваў шэраг спаборніцтваў 2020 году праз пандэмію каранавірусу.
Былі скасаваныя чэмпіянат сьвету ў шорт-трэку, чэмпіянат сьвету ў фігурным катаньні і чэмпіянат сьвету ў сынхронным катаньні. Яшчэ на пачатку сакавіка было абвешчана пра перанос першынства плянэты сярод фігурыстаў, цяпер турнір 2020 году адмянілі канчаткова.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Улічваючы нэгатыўную сытуацыю з пашырэньнем COVID-19 і захады, што прымаюць дзяржаўныя органы, а таксама матэрыяльна-тэхнічныя праблемы, савет ISU прыйшоў да высновы, што далейшае адкладваньне чэмпіянатаў 2020 году немагчыма. Такім чынам, рада ISU вырашыла, што наступныя чэмпіянаты павінны быць адназначна скасаваныя, — паведамляе афіцыйны сайт арганізацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вельмі разумнае рашэньне». Што кажуць у клюбах пра перанос жаночага чэмпіянату па футболеРада ISU правядзе 28 красавіка адну онлайн-канфэрэнцыю, на якой абмяркуе пэрспэктывы сэзону-2020/21.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ