У выніку амністыі да 75-годзьдзя перамогі ў ВАВ зь месцаў пазбаўленьня волі могуць вызваліць каля 2 тысяч чалавек.
Пра гэта журналістам паведаміў старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала па выніках нарады ў Аляксандра Лукашэнкі, дзе разглядаліся пытаньні амністыі і памілаваньня да асобаў, асуджаных за злачынствы ў сфэры незаконнага абарачэньня наркотыкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра амністыю: карупцыянэрам і непаўналетнім распаўсюднікам наркотыкаў скароцяць тэрміны на годМяркуецца, што дадаткова паводле амністыі таксама могуць быць вызваленыя ад іншых відаў пакараньня, акрамя пазбаўленьня волі, каля 3,5 тысячы чалавек.
Для 6,5 тысячы асуджаных тэрмін пакараньня скароцяць на 1 год, паведамляе БелТА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Эпідэмія каранавірусу можа ператварыць месцы пазбаўленьня волі ў брацкія магілы», — заява АГП