«Вам ня трэба ўмешвацца ў працу мясцовых органаў» і «людзі павіны бачыць, што сытуацыя знаходзіцца на кантролі ў кіраўніка краіны, ураду» — з такім наказам зьвярнуўся да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў яе кіраўнік Уладзімер Андрэйчанка.
16 красавіка пачалася другая сэсія працы Палаты прадстаўнікоў. На ёй прысутнічала 104 дэпутаты. Перад перапынкам паміж абмеркаваньнем прапанаваных дэпутатам законапраектаў, Уладзімер Андрэйчанка зьвярнуўся да дэпутатаў.
«Вам ня трэба ўмешвацца ў працу мясцовых органаў улады, — сказаў кіраўнік Палаты прадстаўнікоў. — Варта адсочваць сытуацыю на месцах: у калгасах, саўгасах, навучальных установах. Спрыяць ва ўсіх пытаньнях. Прасачыць, ці ёсьць забясьпечанасьць сродкамі засьцярогі, у першую чаргу мэдыкаў. Не забывайце аб правядзеньні актыўнай тлумачальнай працы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар фінансаў пра забесьпячэньне шпіталяў: «Аб’ёмы ўзгадняем штодня»Вы бачыце, колькі пытаньняў кіраўнік краіны гэтаму надае. Людзі павіны бачыць, што сытуацыя знаходзіцца на кантролі ў кіраўніка краіны, ураду. Вам трэба мець на ўвазе, што трэба старацца працаваць дыстанцыйна. Праводзіць больш прамых тэлефонных ліній. Наперадзе ў нас вялікае сьвята. Думаю, вы таксама будзеце ў ім браць удзел. Я думаю, што дэпутатам трэба падаваць прыклад таго, як трэба сябе паводзіць, самім».
Другая сэсія Палаты прадстаўнікоў працягнецца да канца наступнага тыдня, пасьля чаго дэпутаты працягнуць працу ў сваіх акругах. Пачатак трэцяй сэсіі заплянаваны на 4 траўня.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ