Кіроўная партыя «Права і справядлівасьць» унесла ў Сэйм законапраект паправак у Канстытуцыю Польшчы. Ён прадугледжвае падаўжэньне цяперашняга тэрміну паўнамоцтваў прэзыдэнта Анджэя Дуды да сямі гадоў.
Прапанова такой зьмены азначае адначасова адмену прэзыдэнцкіх выбараў, прызначаных на 10 траўня сёлета, паведамляюць польскія СМІ.
У абгрунтаваньні законапраекту адзначаецца, сярод іншага, неабходнасьць павышэньня стабільнасьці пасады прэзыдэнта ў сытуацыі «беспрэцэдэнтнай пагрозы для прававой і грамадзкай бясьпекі грамадзян», зьвязанай з пандэміяй COVID-19.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранавірусныя выбарчыя гульні ў ПольшчыКаб унесьці папраўкі ў Канстытуцыю Польшчы, у Сэйме патрабуюцца дзьве траціны галасоў пры наяўнасьці ня менш за паловы дэпутатаў (пры поўнай прысутнасьці 460 дэпутатаў гэта 307 дэпутатаў). Таксама такія зьмены павінен падтрымаць Сэнат, у якім апазыцыя мае мінімальную перавагу (51 голас супраць 49). Раней розныя палітыкі з апазыцыі заяўлялі, што заблякуюць канстытуцыйную зьмену адносна падаўжэньня прэзыдэнцкага тэрміну з 5 гадоў да 7.