Падзеі 28 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
28 красавіка 1900 году памёр беларускі паэт і пісьменьнік Францішак Багушэвіч. Ён лічыцца адным з пачынальнікам новай беларускай літаратуры.
500 найлепшых кніг за 500 гадоў
Таксама ў гэты дзень
1954 — БССР уступіла ў Сусьветную арганізацыю працы.
1996 — пачалася драматычная галадоўка кіраўнікоў БНФ Юрыя Хадыкі і Вячаслава Сіўчыка. Напярэдадні яны былі затрыманыя за арганізацыю Чарнобыльскага Шляху. У выніку моцнага руху салідарнасьці Сіўчыка вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе 17 траўня, а Юрыя Хадыку 21 траўня. Абодва моцна зьнясіленыя патрапілі ў шпіталь. Хадыка і Сіўчык аднымі зь першых былі прызнаныя беларускімі палітвязьнямі.
2014 — у Нацыянальным мастацкім музэі ў Кіеве адкрылася выстава «Кодэкс Міжгор’я», на якой людзям паказалі экспанаты з рэзыдэнцыі зьбеглага прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча.
У гэты дзень нарадзіліся
1859 — генэрал Кіпрыян Кандратовіч, расейскі і беларускі вайсковы дзяяч, сябра Народнага Сакратарыяту БНР. Ён стаў адным зь першых царскіх генэралаў-беларусаў, якія перайшлі на бок БНР.
1924 — Данатас Банёніс, літоўскі актор.
1953 — Валянціна Аксак, беларуская паэтка.
1956 — Антаніна Хатэнка, беларуская паэтка.
У памяці
1864 — за ўдзел у паўстаньні 1863-1864 гадоў быў пакараны сьмерцю лекар Міхал Аскерка.
1883 — памёр Уладзімір Кавалеўскі, беларускі прыродазнаўца і заснавальнік эвалюцыйнай палеанталёгіі, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.
1945 — пасьля цяжкога раненьня памёр Сяргей Крывец, беларускі паэт.