Ужо сёньня: дзень народзінаў Зьмітрака Бядулі

Зьмітрок Бядуля

Падзеі 23 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1586 — Нясьвіж атрымаў магдэбурскае права і герб.

1794 — утварылася Найвышэйшая літоўская рада — рэвалюцыйны ўрад ВКЛ падчас паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі. Раду ўзначаліў Якуб Ясінскі.

1917 — спэктаклямі «Паўлінка» Янкі Купалы і «У зімовы вечар» Элізы Ажэшкі ў Менску адкрылася Першае беларускае таварыства драмы і камэдыі.

1985 — савецкі лідэр Міхаіл Гарбачоў упершыню абвясьціў пра пачатак перабудовы — праграму палітычных і эканамічных рэформаў у СССР.

2007 — утвораны беларускамоўны канал спадарожнікавага тэлебачаньня «Белсат».

У гэты дзень нарадзіліся

1564 — Уільям Шэксьпір, ангельскі драматург і паэт. Памёр Шэксьпір таксама 23 красавіка ў 1616 годзе.​

1886 — Зьмітрок Бядуля, беларускі пісьменьнік.

1891 — Сяргей Пракоф’еў, расейскі кампазытар.

1904 — Паўлюк Трус, беларускі паэт.

1934 — Уладзімер Конан, беларускі філёзаф, гісторык, літаратурны крытык.

1940 — Віктар Казько, беларускі пісьменьнік.

У памяці

1616 — Мігель Сэрвантэс, гішпанскі пісьменьнік

1923 — Ігнат Канчэўскі (псэўд. Ігнат Абдзіраловіч), паэт, філёзаф, публіцыст.

1991 — Дзьмітры Касмовіч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, выдавец.

2004 — Алесь Пісьмянкоў, беларускі паэт.

2007 — Барыс Ельцын, прэзыдэнт Расеі.