Падзеі 20 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дзень у гісторыі
1653 — Олівэр Кромвэль разагнаў апазыцыю ў брытанскім парлямэнце.
1917 — у Менску адбыўся першы зьезд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту.
1922 — савецкі ўрад утварыў Паўднёва-Асэтынскую аўтаномную вобласьць на тэрыторыі Грузіі. Сталіцай стаў горад Цхінвалі.
1923 — Вацлаў Ластоўскі падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра БНР.
1960 — пачала вяшчаньне Віцебская студыя тэлебачаньня.
1968 — упершыню выступіў з канцэртам гурт Deep Purple.
1972 — амэрыканскі карабель Апола-16, якім камандаваў Джон Янг, сеў на Месяцы.
2005 — дацкая грамадзкая арганізацыя «Эўрапейскі рух» назвала чалавекам году беларускага палітвязьня Міхаіла Марыніча.
У гэты дзень нарадзіліся
1808 — Напалеон ІІІ, францускі імпэратар (1852-1871).
1834 — Юзаф Жылінскі, беларускі геадэзіст, дасьледчык Палесься.
У памяці
1910 — Сяргей Палуян, беларускі публіцыст і літаратуразнаўца.
1984 — Васіль Місюль, дзяяч беларускай эміграцыі ў ЗША.