Падзеі 17 красавіка ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Дата дня
17 красавіка 1891 году нарадзіўся Язэп Варонка, беларускі палітычны і дзяржаўны дзяяч, першы старшыня ўраду БНР.
Падарожжа ў БНР
Таксама ў гэты дзень
1905 — расейскі імпэратар Мікалай ІІ выдаў указ аб верацярпімасьці. Гэтым указам адмяняліся рэпрэсіі за пераход з праваслаўя ў іншыя канфэсіі. У выніку ў Беларусі дзясяткі тысяч былых уніятаў адразу перайшлі ў каталіцтва. Працэс гэты набыў такі масавы характар, што царызму давялося стрымліваць яго сіламі тайнай паліцыі.
1914 — у Беларусі адбылася першая авіяцыйная катастрофа на вайсковым лётнішчы ў Лідзе. У выніку яе загінулі падпаручнік Вятчынкін і мэханік Кавальчук. Яны выпрабоўвалі самалёт «Ньюпар-IV», які на вышыні 300 мэтраў раптам пайшоў уніз.
1932 — заснаваны Цэнтральны батанічны сад у Менску.
1982 — Каралева Злучанага Каралеўства Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірляндыі Лізавета II надала Канадзе поўную незалежнасьць ад Вялікай Брытаніі.
2009 — з нагоды перадачы запрашэньня беларускаму кіраўніцтву для ўдзелу ў саміце Ўсходняга партнэрства ў Празе чэскі прэзыдэнт Вацлаў Клаўс заявіў, што не падасьць рукі Аляксандру Лукашэнку.
У гэты дзень нарадзіліся
1936 — Міхась Рудкоўскі, беларускі паэт і перакладчык.
1938 — Васіль Лявонаў, міністар сельскай гаспадаркі Беларусі, які быў зьняволены, а пасьля вызваленьня далучыўся да апазыцыі.
1981 — Юры Жаўноў, прафэсійны футбольны гулец зь Беларусі.
У памяці
1790 — памёр Бэнджамін Франклін, адзін з бацькоў-заснавальнікаў Злучаных Штатаў Амэрыкі.
2014 — у Мэксыцы ва ўзросьце 87 гадоў памёр ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Габрыэль Гарсія Маркес.