Улады Грузіі цалкам блякуюць чатыры найбуйнейшыя гарады краіны, каб прадухіліць пашырэньне каранавірусу новага тыпу.
На распараджэньне прэм'ер-міністра Георгія Гахарыі падразьдзяленьні ўзброеных сіл і часткі спэцпрызначэньня МУС увечары ў сераду пачалі атачаць Тбілісі, Руставі, Кутаісі і Батумі. На працягу дзесяці дзён вайскоўцы і паліцыянты будуць блякаваць усе ўезды і выезды з гарадоў.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Прэмʼер-міністар растлумачыў неабходнасьць такіх жорсткіх мер хуткім ростам ліку інфікаваных за апошнія суткі і жаданьнем зьнізіць мабільнасьць насельніцтва, каб прадухіліць кантакты людзей у велікодныя дні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сыравіну набываюць у Кітаі і Індыі». Чаму з продажу зьніклі некаторыя замежныя і беларускія лекіДагэтуль у названых гарадах дзейнічала забарона на выхад з дому ад дзявятай гадзіны вечара да шостай раніцы, але аўтамабільны рух не абмяжоўваўся.
Паводле апошніх зьвестак, у Грузіі дыягнаставана больш за 300 выпадкаў COVID-19. Памерлі трое. Да 10 траўня ў Грузіі дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ