Працягваецца падрыхтоўка мэханізаванай калёны да вайсковага параду 9 траўня, паведамілі «Інтэрфаксу» у Міністэрстве абароны Беларусі.
«У складзе мэханізаванай калёны пройдуць 18 парадных разьлікаў на чале зь легендарным танкам Т-34. Усяго будзе 185 адзінак тэхнікі. Агульная даўжыня калёны складзе каля 2 кілямэтраў», — адзначылі ў ведамстве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пэтыцыю за скасаваньне параду з 2500 подпісамі перадалі ў адміністрацыю ЛукашэнкіАсаблівасьцю параду стане, што ў ім будуць удзельнічаць толькі новыя і мадэрнізаваныя ўзоры тэхнікі. У прыватнасьці, танкі Т-72Б3, бронетранспартэры БТР-80 і БТР-70МБ1, сыстэмы рэактыўнага залпавага агню «БелГрад» і «Палянэз», зэнітны ракетны комплекс Тор-М2, аўтамабілі «Волат» і «Цмок», браняваныя транспартныя сродкі «Кайман».
У Мінабароны адзначылі, што цяпер экіпажы адпрацоўваюць зладжанасьць дзеяньняў на пляцоўцы ў раёне аэрадрому Ліпкі. Дзеля гэтага тры разы на тыдзень цягам 5 гадзінаў кіроўцы пераадольваюць каля 60 кілямэтраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Парад 9 траўня Лукашэнка не адменіць: хоча падтрымкі расейскіх «патрыётаў», — палітычны экспэртРаней Аляксандар Лукашэнка запэўніў, што заплянаваныя ў Беларусі імпрэзы да Дня Перамогі праз пандэмію адмяняцца ня будуць. Сам ён пры гэтым мае намер паўдзельнічаць у іх у Маскве і ў Менску.
Пазьней дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Андрэй Раўкоў удакладніў, што, паколькі гэта рашэньне палітычнае, яно будзе прымацца ў залежнасьці ад становішча, якое складзецца бліжэй да даты параду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Раўкоў: Сярод удзельнікаў параду, які рыхтуецца, ніводнага хворага на каранавірус няма