Сусьветныя фінансавыя рынкі ў аўторак дэманструюць рост на фоне публікацыі абнадзейлівых дадзеных па гандлі ў Кітаі і спробаў шэрагу краін перазапусьціць эканоміку шляхам частковага зьняцьця абмежаваньняў, уведзеных з мэтай стрымаць распаўсюд каранавірусу.
Эўрапейскія біржавыя індэксы адкрыліся ростам. Агульнаэўрапейскі індэкс STOXX 600 вырас на 0,5 адсоткі — гэта максымальны прырост з 11 сакавіка. Ф’ючэрсы на амэрыканскія індэксы вырасьлі амаль на 1 працэнт.
Па словах аналітыкаў, пагроза больш глыбокага і зацяжнога эканамічнага спаду пачынае слабець па меры таго, як у шэрагу краін зьніжаецца колькасьць выпадкаў заражэньня, а прынятыя антыкрызісныя меры пачынаюць прыносіць плён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як 150 эканомік Беларусі. МВФ ацаніў страты сусьветнага ВУП ад пандэмііІнвэстараў абнадзеілі і апублікаваныя дадзеныя па кітайскім экспарце, які ў сакавіку зьменшыўся ўсяго на 6,6 адсотка ў параўнаньні зь мінулым годам, тады як прагназавалася зьніжэньне на 14 адсоткаў. Імпарт зьнізіўся на 0,9 адсоткаў, а не на 9,5 адсоткі, як чакалася.
Дзякуючы пазытыўнай дынаміцы ў Эўропе міжнародны індэкс MSCI, які ахоплівае 49 краін, вырас на 0,5 працэнта.