Экс-прэзыдэнт ЗША Барак Абама падтрымае былога віцэ-прэзыдэнта Джозэфа Байдэна ў барацьбе за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі.
Пра гэта ў аўторак напісаў на сваёй старонцы ў «Твітэры» карэспандэнт тэлекампаніі Эн-бі-сі ў Белым доме Пітэр Алэксандэр.
«Экс-прэзыдэнт Барак Абама заявіць пра падтрымку свайго былога віцэ-прэзыдэнта Джо Байдэна ў відэа, якое будзе апублікавана сёньня раніцай. Пра гэта паведаміла крыніца, блізкая да экс-прэзыдэнта», — напісаў Алэксандэр.
Нацыянальны зьезд Дэмакратычнай партыі ЗША, на якім Байдэна, як чакаецца, назавуць кандыдатам у прэзыдэнты, заплянаваны на сярэдзіну жніўня ў Мілуокі (штат Вісконсін). Раней ён быў прызначаны на 13-16 ліпеня. Мерапрыемства адклалі праз пандэмію новага каранавіруса. Прэзыдэнцкія выбары ў ЗША павінны прайсьці 3 лістапада.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму ЗША больш за ўсіх у сьвеце цярпяць ад пандэміі?