Радыё Свабода зьвярнулася да Зьвязу эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў (UEFA) з просьбай пракамэнтаваць сытуацыю з працягам футбольнага чэмпіянату Беларусі.
У прэсавай службе UEFA далі наступны адказ:
«Кожная нацыянальная асацыяцыя аўтаномная і прымае рашэньні аб унутраных спаборніцтвах на падставе рэкамэндацыяў і рашэньняў, прынятых адпаведнымі нацыянальнымі ўладамі.
UEFA ня мае паўнамоцтваў прыпыняць унутраныя лігі».
Ад дадатковых камэнтароў прадстаўнікі UEFA адмовіліся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Футбол падчас пандэміі: акрамя рэгулярнага першынства Беларусі, яшчэ і паўфіналы КубкаБеларускі футбольны чэмпіянат у найвышэйшай лізе застаўся адзіным у Эўропе.
Гэты факт ужо выклікаў рост цікавасьці ў сьвеце да беларускага футболу. У той жа час наведваньне матчаў рэзка зьменшылася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 327 замест 3273. На футбол у Беларусі ходзіць у дзесяць разоў менш заўзятараў, чым летась