Беларускі рубель на валютнай біржы па капейцы вяртае страчанае ў сакавіку

13 красавіка па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы даляр патаньнеў на 1,3 капейкі да 2,4613 рубля.

Курс эўра зьнізіўся амаль на 1 капейку да 2,6963 рубля.

Расейскі рубель стаў таньнейшы на 1 капейку і цяпер каштуе 3,3474 беларускага рубляў за 100 расейскіх.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У сакавіку беларусы купілі замежнай валюты ў шэсьць разоў больш, чым у студзені

Максымальнай адзнакі амэрыканская валюта дасягнула 23 сакавіка, калі вырасла адразу на 8 капеек, да 2,6396 рубля. Гэта найгоршы паказьнік за ўвесь час існаваньня беларускай грашовай адзінкі.

Эўра тады дадаў 6 капеек, да 2,83 рубля.

Ад таго часу на навінах пра рост цаны на нафту пасьля яе рэзкага абвалу курс беларускага рубля ўмацоўваецца.