Каранавірус: у Кітаі выявілі 72 інфікаваных сярод грамадзян, якія ляталі ў Расею

Ілюстрацыйнае фота

У Кітаі 12 красавіка больш як палова новых выпадкаў заражэньня каранавірусам прыпала на грамадзян, якія вярнуліся з Расеі.

51 выпадак зафіксаваны ў аэрапорце Шанхаю ў пасажыраў з маскоўскага рэйсу. Яшчэ 21 выпадак выяўлены ў адной з правінцыяў у кітайцаў, якія прыбылі з Масквы праз Уладзівасток. Усяго за апошні дзень у КНР выяўлена каля 100 выпадкаў COVID-19.

Bloomberg адзначае, што ў красавіку кітайскія лекары ў правінцыі на паўночным усходзе краіны выявілі больш за сто выпадкаў інфікаваньня у кітайскіх грамадзянаў, якія прыбылі з Расеі праз сухапутную мяжу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 3,5 млн масквічоў не сядзелі ў «самаізаляцыі». Зараз будзе «прапускны рэжым»

У Кітаі цяпер абмежаваныя міжнародныя авіязносіны дзеля прадухіленьня далейшага разьвіцьця эпідэміі. Многія грамадзяне вымушаныя вяртацца на радзіму сушаю. На фоне гэтага Расея можа стаць адной з новых крыніц заражэння для жыхароў КНР, піша Bloomberg.

З пачатку эпідэміі ў Кітаі выяўлена больш як 82 тысячы заражэньняў каранавірусам новага тыпу, колькасьць загінулых перавысіла 3300. ЗША і краіны Захаду мяркуюць, што Пэкін можа ўтойваць рэальныя зьвесткі аб выяўленых выпадках заражэньня і загінулых пацыентах. Кітайскія ўлады гэта абвяргаюць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Bloomberg: Выведка ЗША лічыць, што Кітай схаваў сапраўдныя лічбы COVID-19