Сусьветная арганізацыя аховы здароўя будзе рэкамэндаваць сумежным з Беларусьсю краінам беларускі пратакол лячэньня пацыентаў з пацьверджанай каранавіруснай інфэкцыяй, паведаміў міністар аховы здароўя Ўладзімір Каранік у эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.
«Калі мы абмеркавалі пратакол дыягностыкі і лячэньня пацыентаў з пацьверджанай каранавіруснай інфэкцыяй, яны сказалі, што ён не мае патрэбу ў нейкай карэкцыі. Акрамя таго, яны будуць яго рэкамэндаваць шматлікім сумежным краінам для ўкараненьня тых падыходаў, якія прымяняюцца ў нас па лячэньні гэтых пацыентаў», — сказаў Уладзімір Каранік.
Місія САЗ працавала ў Беларусі з 8 па 11 красавіка і прыбыла ў краіну па запрашэньні Аляксандра Лукашэнкі. Ацэньваліся сытуацыя, меры і падыходы да аказаньня мэддапамогі ў краіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: САЗ раіць спыніць масавыя імпрэзы ў Беларусі; больш за 2 тысячы сьмерцяў праз COVID-19 за суткі ў ЗША. Вынікі 11 красавіка