Чарнагорская паліцыя затрымала мітрапаліта Сэрбскай праваслаўнай царквы

Паліцыя ў чарнагорскай Падгорыцы затрымала мітрапаліта Сэрбскай праваслаўнай царквы Амфілохія і яшчэ 20 чалавек, пераважна сьвятароў, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.

Іх затрымалі за парушэньне рашэньня ўрада, якім праз каранавірус забароненыя ўсе сходы. Чарнагорскія СМІ паведамляюць, што мітрапаліт раніцай адпраўляў літургію ў адной са сталічных цэркваў.

На сайце мітраполіі апублікавалі відэазапіс набажэнства, на якім бачна некалькі дзясяткаў сьвятароў і манахіняў, сярод якіх ёсьць і сьвецкія.

Прадстаўнік паліцыі заявіў, што пракуратура пасьля допыту ўстановіць, гаворка ідзе аб парушэньні грамадзкага парадку ці пра незаконнае дзеяньне.

Як праваслаўныя сьвяткуюць Вербніцу ў час пандэміі. ФОТАРЭПАРТАЖ

Мітрапаліта Амфілохія ў Чарнагорыі лічаць нефармальным лідэрам прасэрбскай апазыцыі.

Праз COVID-19 у Чарнагорыі забаронены ўсе масавыя сходы. Вірусам захварэлі 267 чалавек, трое памерлі.

У Сэрбіі ад каранавіруса памёр адзін уладыка Сэрбскай праваслаўнай царквы, які не выконваў самаізаляцыі, некалькі сьвятароў знаходзяцца ў крытычным стане.