Тэрміны веснавога прызыву ў войска пакуль пераносіць не плянуецца, заявіла 10 красавіка намесьніца міністра аховы здароўя Алена Богдан на прэс-канфэрэнцыі пра сытуацыю з пандэміяй каранавірусу.
«Прызыўная кампанія працягваецца. У нас ёсьць сумеснае рашэньне Міністэрства аховы здароўя і Мінабароны па правядзеньні прызыву. Калі неабходна будзе даабсьледаваньне прызыўнікоў, то ў нас засталіся бальніцы, дзе гэта можна зрабіць», — сказала Алена Богдан.
Паводле яе, у складаных выпадках прызыўнікоў будуць накіроўваць для даабсьледаваньня і пацьвярджэньня дыягназу ў вайсковы шпіталь у Менску.
«Пакуль ніякіх праблемных пытаньняў няма», — падкрэсьліла намесьніца міністра.
Тым часам на Petitions.by зьбіраюць подпісы за адмену веснавога прызыву ў войска, каб пазьбегнуць масавага заражэньня людзей.
Веснавы прызыў у войска пачаўся ў лютым і працягнецца да траўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выпускнікоў расейскіх школ вызвалілі ад вясновага прызыву ў войскаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі зьмянілі правілы прызыву. Апублікаваны сьпіс хваробаў