Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан быў пераведзены з рэанімацыі ў лёнданскім шпіталі Сэнт-Томас у палату агульнай тэрапіі, паведамляе прэс-сакратар брытанскага ўраду.
Борыс Джонсан лёг у шпіталь Сэнт-Томас у нядзелю ўвечары пасьля таго, як яго стан пагоршыўся. На наступны дзень яго перавялі ў рэанімацыю.
У чацьвер прэс-сакратар заявіў, што Джонсан «увечары быў пераведзены з рэанімацыі назад у палату, дзе ён застанецца пад пільным кантролем на раньнім этапе свайго ачуньваньня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стан брытанскага прэм'ера стабільны. Яго не падключалі да апарата штучнай вэнтыляцыі лёгкіхПрэс-сакратар сказаў, што прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі застаецца ў вельмі добрым настроі і дзякуе мэдыцынскаму пэрсаналу за атрыманую дапамогу.
Джонсану ў рэанімацыі былі прызначылі лячэньне кіслародам, аднак яму не рабілі штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пандэмія каранавірусу падвысіла папулярнасьць Трампа і ДжонсанаДаведаўшыся, што Борыс Джонсан ужо не ў рэанімацыі, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у твітэры, што гэта «выдатная навіна».
Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Домінік Рааб працягвае замяшчаць прэм’ер-міністра ў яго адсутнасьць; мяркуецца, што той яшчэ нейкі час застанецца ў шпіталі.