Фэдэральная рэзэрвовая сыстэма ЗША абвесьціла пра запуск праграмы пазык на суму 2,3 трыльёна даляраў для амэрыканскіх прадпрыемстваў, мясцовых органаў улады і хатніх гаспадарак, якія пацярпелі ад каранавірусу ў краіне.
Старшыня ФРС Джэром Паўэл заявіў, што ягоная служба мае намер выкарыстоўваць свае паўнамоцтвы рашуча, актыўна і агрэсіўна, пакуль ня зьявіцца ўпэўненасьць, што эканоміка ЗША пачала аднаўляцца, перадае «Голас Амэрыкі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп: прастой у эканоміцы можа прычыніць краіне большую шкоду, чым каранавірусФэдэральны ўрад заявіў пра пачатак рэалізацыі праграмы крэдытаваньня бізнэсу «Мэйн-стрыт» у рамках найбуйнейшага пакету эканамічнай дапамогі, калі-небудзь прынятага Кангрэсам. Тэрмін «Мэйн-стрыт» выкарыстоўваецца для абазначэньня малога бізнэсу, рабочых, інтэлігенцыі і астатніх падаткаплатнікаў.
Паводле Паўэла, ёсьць усе падставы меркаваць, што эканамічнае аднаўленьне можа быць устойлівым, таму што эканоміка ЗША хутка расла да пачатку ўспышкі COVID-19. Ён дадаў, што ўлады таксама хочуць пазьбегнуць «фальстарту», калі пры частковым адкрыцьці эканомікі можа здарыцца паўторная хваля заражэньняў і краіна вернецца да «зыходнага пункту».
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ