Выпускнікі расейскіх школ атрымаюць магчымасьць здаць дзяржаўныя экзамэны і паступіць у ВНУ, а ад прызыву ў войска гэтай вясной іх вызваляць, паведаміў начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Расеі Валерый Герасімаў.
Раней зьмяніць тэрміны прызыву прасілі ў Нацыянальным бацькоўскай камітэце Расеі. Там асьцерагаліся, што ў сувязі з пераносам адзіных дзяржаўных экзамэнаў і ўступных экзамэнаў на лета адзінаццаціклясьнікі могуць апынуцца ў войску, не пасьпеўшы атрымаць адтэрміноўку па вучобе.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Вясновы прызыў у войска Расеі пачаўся, нягледзячы на эпідэмію каранавірусу, 1 красавіка 2020 году. Адпраўка навабранцаў у войскі пачнецца пасьля 20 траўня. Усіх прызыўнікоў будуць тэставаць на COVID-19, ім абяцаюць раздаць сродкі абароны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны Беларусі выклікае рэзэрвістаў на комплексную праверкуПа словах Валерыя Герасімава, у сувязі з эпідэміяй каранавірусу прызыўнікі ў ваенкаматы не выклікаюцца. Ваенкаматы праводзяць усю працу па відэасувязі ці тэлефоне.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ