Навукоўцы стварылі бактэрыяльны фэрмэнт, які дазваляе цягам некалькіх гадзін разбурыць плястыкавыя бутэлькі і падрыхтаваць іх для перапрацоўкі.
Першапачатковую вэрсію гэтага фэрмэнту знайшлі кампосьце зь лістоты, паведамляе The Guardian. Зьменены фэрмэнт выкарыстоўваюць, каб ператварыць плястыкавыя бутэлькі ў матэрыял, зь якога можна зрабіць новыя якасныя бутэлькі. Цяперашнія тэхналёгіі перапрацоўкі плястыку звычайна дазваляюць выкарыстоўваць новы матэрыял толькі на тканіны і дываны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта будзе крыніца сурʼёзнага забруджваньня». На ЦЭЦ-4 у Менску хочуць спальваць сьмецьцеКампанія, якая займаецца новай тэхналёгіяй, Carbios, абвясьціла, што разьлічвае наладзіць перапрацоўку ў прамысловых маштабах цягам пяці гадоў. Каб паскорыць працэс, Carbios супрацоўнічае з буйнымі кампаніямі, у тым ліку Pepsi і L’Oréal. Незалежныя экспэрты назвалі новы энзым значным прарывам.
Мільярды тонаў плястыку засьмечваюць паверхню Зямлі і сусьветны акіян. Эфэктыўная перапрацоўка можа стаць часткай рашэньня гэтай праблемы.
Інфармацыя пра новы энзым была апублікаваная 8 красавіка ў навуковым часопісе Nature.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гісторыя «мутантаў» і «нармальных» — амэрыканскі навуковец пра гены