Кантакт меў месца ў сакавіку, калі Ўладзімер Курэйчык адпачываў у санаторыі МУС на Нарачы.
8 красавіка яго шпіталізавалі, сказаў Радыё Свабода рэжысэр Андрэй Курэйчык.
«Бацька — пэнсіянэр МУС. З кім канкрэтна ён кантактаваў, я ня ведаю. Але гэта быў сусед за сталом у сталовай. Як і ва ўсіх санаторыях, іх саджаюць разам за нейкія сталы. І вось гэта быў адзін з суседзяў па стале. Яго забралі з двухбаковай пнэўманіяй яшчэ ў сакавіку. Відаць, цяпер усё пацьвердзілася. І ўсіх, хто быў побач, забралі як кантакты першага ўзроўню», — кажа Андрэй Курэйчык.
Уладзімеру Курэйчыку 66 год. На момант шпіталізацыі ў яго была тэмпэратура.
«Яго не пакінулі на самаізаляцыі, а забралі, бо ў яго была падвышаная тэмпэратура. Іншых сымптомаў не было».
Паводле Курэйчыка, бацьку шпіталізавалі ў скурна-вэнэралягічны дыспансэр на вуліцы Прылуцкай, які цяпер пераабсталяваны пад пацыентаў з Covid-19 і кантакты першага і другога ўзроўняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеіШто трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ