7 красавіка адзін з акцыянэраў падаў у суд на кампанію Zoom Video Communications Inc, абвінаваціўшы яе ў тым, што кампанія перабольшвала стандарты прыватнасьці сваёй аплікацыі для відэасувязі Zoom і хавала інфармацыю, што сувязь ня мае адпаведнага шыфраваньня.
Як паведамляе Reuters, Майкл Дрыё ў пазове кажа, што інфармацыя ў мэдыях пра хібы бясьпекі пры карыстаньні Zoom прывялі да падзеньня цаны акцыяў кампаніі, якія да таго моцна вырасьлі.
Zoom атрымаў мільёны новых карыстальнікаў па ўсім сьвеце, бо шмат людзей вымушаныя працаваць з дому падчас пандэміі каранавірусу. Аднак пасьля рэкорднага росту ў канцы сакавіка, акцыі Zoom патаньнелі амаль на траціну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Zoom, Google Meet, Microsoft Teams і іншыя. Што трэба ведаць пра галоўныя аплікацыі для відэаканфэрэнцыйКіраўнік кампаніі Zoom Эрык Юань на мінулым тыдні выбачыўся перад карыстальнікамі, прызнаўшы, што кампанія не выконвала чаканых стандартаў прыватнасьці і бясьпекі. Ён паабяцаў хутка выправіць гэтыя праблемы.
Тым часам нямецкае выданьне Handelsblatt паведаміла 8 красавіка, што Міністэрства замежных спраў Нямеччыны абмежавала выкарыстаньне Zoom, назваўшы гэтую аплікацыю занадта рызыкоўнай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як намі маніпулююць. Хто і навошта?